BEL ENG DEU FRA



Заключны этап маршруту духоўна-асветніцкай экспедыцыі “Дарога да святыняў” - у праграме “Святло душы”

 

Слушать аудио

 
  
20 ОКТЯБРЯ 2016 (Четверг) 13:33:48
Парычы сустрэлі хрэсным ходам... Яшчэ здалёк пачуліся званы царквы святой Марыі Магдалены. Калі падышлі бліжэй, пабачылі, што званілі дзве сталыя кабеты...

Жанчыны паспяшаліся на малебен, каб часцінку Іерусалімскага Агню прынесці дадому. Далей пра гісторыю парыцкай царквы распавяла яе прыхаджанка Алена.

Старадаўнюю парыцкую царкву ў імя Святога Духа збудаваў уладальнік Парычаў Іван Пятровіч Пушчын. Пасля апошняга падзелу Рэчы Паспалітай яго бацьку мястэчка было аддадзена “на вечное и потомственное владение”. Хаця яно мела сваю даўнюю гісторыю, у 19 стагоддзі Пушчыны ўпісалі ў яе новыя старонкі. У 1860 годзе сын Івана Пятровіча Міхаіл Іванавіч пачаў будаўніцтва новай каменнай царквы на беразе Беразіны. У тым жа годзе ў прысутнасці Мінскага архіепіскапа Міхаіла па ініцыятыве Марыі Якаўлеўны Пушчынай было адкрыта Парыцкае духоўнае вучылішча. Менавіта гэта сям'я аказалася звязанай з Аляксандрам Сяргеевічам Пушкіным, пра што нам расказалі ў светлагорскім краязнаўчым музеі.

Светлагорск, які знаходзіцца за 30 кіламатраў ад Парычаў, аказаўся прыветлiвым сучасным горадам. Акружаныя сасновым борам шырокія людныя вуліцы.... На захадзе сонца, калі запальваюцца агні, а жыхары спяшаюцца закончыць свае звычайныя справы, ён асабліва ўтульны. Так нам падалося, калі ўвечары з хрэсным ходам, ішлі да велічнай Праабражэнскай царквы.

Раніцай у музеі нам распавялі, як Светлагорск нарадзіўся. Ганарацца тут і даўнішнімі землякамі. У музеі ёсць куточак прысвечаны Іосіфу Гашкевічу.

Слынны ўсходазнаўца нарадзіўся ў 1814 годзе ў сям'і святара, параднёнай са святым Іаанам Кармянскім. Іосіф займаўся ў Мінскім духоўным вучылішчы, потым закончыў Пецярбургскую духоўную акадэмію. У 1839 годзе паступіў у Рускую духоўную місію, якая накiроўвалася ў Кітай. У гэтый краіне Іосіф Гашкевіч правёў дзесяць гадоў і вывучыў акрамя кітайскай, карэйскую і мангольскую мовы. Па вяртанні ў Пецярбург, яго, як знаўцу ўсходніх моў, запрасілі ў Міністэрства замежных спраў. У хуткім часе Іосіф Гашкевіч трапіў перакладчыкам на фрэгат “Палада”, які адплываў ў Японію для наладжвання дыпламатычных і гандлёвых зносін. Гэтае шматгадовае падарожжжа апісана ў аповесці рускага пісьменніка Івана Ганчарова “Фрэгат Палада”, які аказаўся ўдзельнікам місіі. Ён узгадвае пра Іосіфа Гашкевіча як віртуознага перакладчыка, чалавека добрага і мяккага, які "невозмутимо покоен в душе и со всеми всегда одинаков…". Шмат прыгод паспытаў Іосіф Гашкевіч у Японіі і нават трапіў у палон. Аднак потым стаў першым рускім консулам у гэтай краіне.

Іосіф Гашкевіч заклаў першы ў Японіі праваслаўны храм і звярнуўся да Сінода з просьбай, каб у яго быў прызначаны святар з вышэйшай духоўнай адукацыяй. У 1861 годзе сюды прыбыў іераманах Мікалай Касаткін, будучы асветнік Японіі святы роўнаапостальны Мікалай Японскі.

Па вяртанні на радзіму апошнія гады жыцця правёў у сваім маёнтку паблізу Астраўца.

Шмат гадоў прайшло, але і зараз памяць пра першага рускага консула захоўваюць у краіне ўзыходзячага сонца, яго імем названы адзін з заліваў Японскага мора...

Дарэчы, на гербе Светлагорска намалявана сонейка, вельмі падобнае на сонца Скарыны. Вось такія сонейкі нам падаравалі дзеткі са светлагорскага прытулку. На зыходзе лета тут аказаліся толькі тры дзіцяці. Разам з намі наведаць дзетак прыйшла Марыя Іванаўна Грыб - залаташвачка, якая майструе царкоўнае адзенне для святароў і епіскапаў. У экспедыцыі, калі мы наведваем новыя храмы, яна дорыць святыням царкоўныя ўпрыгожванні, зробленыя сваімі рукамі.

Гледзячы на дзетак, Марыя Іванаўна раптам прызналася, што гэтай справай занялася пасля трагічнай гібелі сына.

Паблізу Жлобіна экспедыцыю вітаюць званы царквы ў гонар Серафіма Сароўскага... Святыню апякае ўраджэнец Жлобіна епіскап Ніжагародскі і Арзамаскі Георгій. Нядаўнім яго дарункам стаў спісак з іконы Божай Маці “Скоропослушница”, які прывезлі са Святой Гары Афон.

Духоўным сэрцам Жлобіна доўгія гады заставалася цяперашняя царква ў гонар святога Васілія Вялікага. Тут мы надоўга затрымаліся ў чаканні цырымоii перадачы Святога Агню. Наспеў час паразмаўляць з яе настаяцелем Вячаславам Рабіцам.

Слухайце праграму “Святло душы” 22 кастрычніка ў 7.30 на Першым нацыянальным канале Беларускага радыё.

/ sobor.by/

(просмотров 5971)





Новости разделов:

Паломничества

25 АВГУСТА 2022
6-й день продолжается Крестный ход из Жирович в Минск. Литургия под открытым небом. ФОТО. ВИДЕО
23 АВГУСТА 2022
Митрополит Вениамин принял участие во всебелорусском Крестном ходе Жировичи-Минск. ФОТО. ВИДЕО
19 АВГУСТА 2022
Первый 8-дневный крестный ход из Жировичского монастыря в Минск начал свой путь. ВИДЕО
31 ИЮЛЯ 2022
Крещальная Литургия на водах Немана в день крещения Руси прошла у стен Лавришевского монастыря. ФОТО
6 ФЕВРАЛЯ 2022
Патриарший Экзарх совершил молебен на месте упокоения блаженной Валентины Минской [+ВИДЕО]
30 ИЮЛЯ 2021
Ковчег с частицей мощей Александра Невского доставлен в Минск
24 ИЮНЯ 2021
Мироточивая икона «Умиление» Локотская принесена в минский кафедральный собор. ВИДЕО
4 МАЯ 2021
На Пасху могилку блаженной Валентины Минской украсили сотнями цветов
23 СЕНТЯБРЯ 2020
В преддверии Воздвижения Креста Господня Патриарший Экзарх призывает чад Белорусской Церкви к трехдневному посту и покаянной молитве
8 СЕНТЯБРЯ 2020
В Александро-Невский храм столицы прибудет икона блаженной Матроны Московской с частицей мощей
1 СЕНТЯБРЯ 2020
О мире в Беларуси молились в крестном ходу с афонской «Всецарицей»
25 МАЯ 2020
Отошёл ко Господу протоиерей Николай Уляхин
  Просвещение

9 ОКТЯБРЯ 2022
Стартовал конкурс на присуждение стипендии имени митрополита Филарета (Вахромеева)
9 ИЮЛЯ 2022
Занятия Летнего библейского института пройдут в Минской духовной семинарии в августе
27 ИЮНЯ 2022
В Минском духовном училище состоялся выпускной акт
6 ИЮНЯ 2022
Минская духовная семинария приглашает на занятия Летнего богословского института
6 ИЮНЯ 2022
Летняя православная школа приглашает детей из Бобруйской епархии
20 АПРЕЛЯ 2022
Просветительский центр Фонда Евфросинии Полоцкой приглашает на цикл лекций «Три ветви христианства: чем они отличаются друг от друга?»
15 МАРТА 2022
Начался прием документов на участие в конкурсе изданий «Просвещение через книгу»
14 МАРТА 2022
Цикл лекций «Историческая география Беларуси» пройдет в Минске
5 МАРТА 2022
Вручены дипломы церковным звонарям - выпускникам 44 набора отделения звонарей МДУ
3 ФЕВРАЛЯ 2022
4 февраля в Национальной библиотеке откроется экспозиция «Венценосная семья. Путь Любви»
4 ЯНВАРЯ 2022
Святитель Феофан Затворник. Мысли на каждый день года
29 ДЕКАБРЯ 2021
Социальные мастерские прихода иконы Божией Матери "Всех скорбящих Радость" встретили детей школы 151 г. Минска
  СМИ о Церкви

26 ИЮЛЯ 2023
О протоиерее Евфстафии Недельском расскажет программа «Свет души»
2 ИЮЛЯ 2023
О проекте «Воины духа» расскажет программа «Свет души»
5 ИЮНЯ 2023
К дню памяти преподобной Евфросинии Полоцкой: неизвестные факты о покровительнице Беларуси
28 АПРЕЛЯ 2023
Мир книг протоиерея Артемия Владимирова в программе «Свет души»
26 АПРЕЛЯ 2023
«Святые иконы Чернобыля» в программе «Свет души»
18 АПРЕЛЯ 2023
Активисты БРСМ помогли в благоустройстве Храма иконы Божией Матери «Всех скорбящих Радость»
17 АПРЕЛЯ 2023
Православные верующие празднуют Пасху. Репортаж первого канала телевидения Беларуси
7 АПРЕЛЯ 2023
Ветка - Кармянскi манастыр - Добруш. Заключны этап экспедыцыі “Дарога да святыняў“ у праграме “Святло душы”
2 АПРЕЛЯ 2023
Праграма «Святло душы»: Карма- Чачэрск. На шляху 29-й духоўна-асветніцкай экспедыцыі «Дарога да святыняў»
27 МАРТА 2023
Ольга Янум, Семен Климанов, Мария Бахвалова - в программе «Свет души» рассказывают о концертах «Песнопения Великого поста»
20 МАРТА 2023
Па шляху 29-й духоўна-асветніцкай экспедыцыі «Дарога да святыняў». Капаткевичы- Сасновы Бор- Карма
9 МАРТА 2023
Мінск-аг. Ленін-Ляскавічы-Петрыкаў - па шляху 29-й духоўна-асветніцкай экспедыцыі «Дарога да святыняў» у праграме «Святло душы»
Новости (аудио)
Архив аудионовостей :

Rambler's Top100 Рейтинг@Mail.ru


© www.sobor.by 2004-2016.