Праграма «Святло душы» пра стваральніка мемарыялаў Першай суветнай вайны на Вілейшчыне Барыса Цітовіча
9 НОЯБРЯ 2022 (Среда) 14:37:46 Літаратурна-музычная кінапраграма, прысвечаная памяці стваральніка мемарыялаў Першай суветнай вайны на Вілейшчыне Барыса Цітовіча - у праграме “Святло душы”.Званы памяці… Яны адгукаюцца ў душах і сэрцах незабыўнымі падзеямі Першай сусветнай вайны. У 2018 годзе на Вілейшчыне адбыўся першы рэгіянальны фестываль “ЗВАНЫ ПАМЯЦІ”, прысвечаны 100-годдзю заканчэння Першай сусветнай вайны. У год гістарычнай памяці ў Вилейке прадоўжылі гэту традыцыю, распачатую Барысам Барысавічам Цітовічам і яго аднадумцамі. Мэта фестывалю - захаванне і адраджэнне памяці Першай сусветнай вайны, патрыятычнае выхаванне дзяцей і моладзі, насельніцтва. У межах фестывалю адбылася выстава “Вобразы вечнага” мастака Барыса Цітовіча. Значнай падзеяй стаў Урок гісторыі пад адкрытым небам, які адбыўся на беразе ціхаплыннай Віліі. Праца ваеннага лагера, бой за Вілейку - рэканструкцыя эпізода падзей верасня 1915 года з удзелам прадстаўнікоў клубаў ваенна-патрыятычнай рэканструкцыі Рэспублікі Беларусь. Вяртаннем да гісторыка-культурнай спадчыны роднага края стала выданне і прэзентацыя кнігі “Сяргей Ганчар. Сэрцам адданы Вілейшчыне”. Заключным акордам фестывалю стала літаратурна-музычная кінапраграма “Гартаючы старонкі памяці”, прысвечаная памяці Барыса Барысавіча Цітовіча. Барыс Цітовіч - ганаровы грамадзянін Вілейскага раёна, заснавальнік мясцовага дабрачыннага гісторыка-культурнага фонда “Крокі”, член Беларускага Саюза мастакоў, кавалер ордэна Фрацыска Скарыны - вышэйшай урадавай узнагароды, лаурэат Спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры, літаратуры і мастацтва “За духоўнае адраджэнне”, Узнагароджаны Граматамі Патрыяршага Экзарха Мітрапаліта Мінскага і Слуцкага Філарэта і шматлікімі дзяржаўнымі і міжнароднымі ўзнагародамі. Мастак-пастаноўшчык дзіцячага ўзорнага тэатра “Ялінка” ў вёсцы “Нарач” Вілейскага раёна, адзін з аўтараў праекта і першы мастак музея матэрыяльнай культуры “Дудуткі”. Барыс Барысавіч Цітовіч праводзіў вялікую грамадскую работу па адраджэннi гісторыі Першай Сусветнай вайны. Яго творы захоўваюцца ў фондах Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь, у Дзяржаўным літаратурным музее Янкі Купалы, мастацкім фондзе Беларускага Саюза мастакоў, Маскоўскім выставачным аб'яднанні "Цэнтральны Дом мастака", уласных калекцыях Беларусі, Расіі і іншых краінах свету. У 1974 годзе годзе сям’я Цітовічаў, пасля заканчэння Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, пакінула Мінск і выбрала месцам жыхарства вёску Заброддзе на Вілейшчыне, месцы дзе праходзілі баі Першай сусветнай вайны. Усё сваё жыццё Барыс Цітовіч прысвяціў адраджэнню і захаванню памяці загінуўшых воінаў. Увесь гэты доўгі час, 48 год, пра яго дзейнасць пісалі газеты і часопісы, выходзілі радыё і тэлепраграмы, дакументальныя фільмы, фрагменты з якіх вілейчане ўбачылі ў праграме “Гартаючы старонкі памяці”, дзе вызначаны асноўныя этапы жыцця Барыса Барысавіча Цітовіча. З ей пазнаёміць праграма “Святло душы”. Эфір 5 кастрычніка ў 7.30 на Першым нацыянальным канале Беларускага радыё. Паўтор у нядзелю, 6 кастрычніка, у 17.30 на канале “Культура”. /sobor.by/ /ПЕРВЫЙ НАЦИОНАЛЬНЫЙ КАНАЛ БЕЛОРУССКОГО РАДИО/ (просмотров 1592) |
Новости разделов: