BEL ENG DEU FRA



Па шляху 26-й духоўна-асветніцкай экспедыцыі “Дарога да святынь”. Лаўрышаўскі манастыр - Любча

 
  
13 ДЕКАБРЯ 2019 (Пятница) 12:39:02
Познім вечарам экспедыцыйны аўтобус пад'ехаў да маста праз Нёман, упрыгожанага кветкамі і каляровымі стужкамі. Нас зачакаліся ў адным са старадаўнейшых манастыроў - Лаўрышаўскім. Акружаны Нёманам і сасновым борам, ён год ад году адраджаецца і прыцягвае паломнікаў, таму экспедыцыю чакала мноства людзей. Пасля перадачы Святога агню крочым да вогнішча. Пад зорным небам вечарыну вядзе духаўнік экспедыцыі епіскап Барысаўскі і Мар'інагорскі Веніямін і запрашае да паэтычнага выказвання фотамастака, паэта Яўгена Пясецкага. Ветэран экспедыцыі паэт Генадзь Пашкоў дзеліцца пачуццямі вершам у прозе. Літаратуразнавец, перакладчык, акадэмік Сербскай Акадэміі навук, прафесар Іван Чарота далучыў да нашай місіі сербскага публіцыста і грамадскага дзеяча Ранка Гойкавіча, які ўпершыню ў Беларусі.

Вечар ля вогнішча ў Лаўрышаўскім манастыры запомніцца, як адзін з хвалюючых момантаў нашага шляху. У нябесным аксаміце ззялі нябачныя ў горадзе зоркі, за Нёманам блішчэлі маланкі і даляталі далёкія грымоты, а раніцай нас сустракаюць любчанскія званы аднаго з найпрыгажэйшых храмаў навагрудчыны.

Шмат гадоў таму дарога да святынь прывяла экспедыцыю ў Любчу. І зноў яна ў храме святога прарока Іллі. Словы вітання ад настаяцеля протаіерэя Аляксандра Івойлава, які перадае капсулу з любчанскай зямлёй.

Шмат дзе мы пабывалі і ўвозілі з сабой часцінку зямлі, каб падсыпаць пры закладцы Садоў Малітвы, якія ўзняліся за гэтыя гады па Беларусі. Ля любчанскага храма разам з прыхаджанамі пасадзілі алею туй, потым размаўляем з айцом Аляксандрам пра гісторыю храма і тутэйшую святыню Падліпскі абраз Божай Маці.

Ці можна быць у Любчы і не пабачыць тутэйшы замак!

Існуе паданне, што тут, на высокім беразе Нёмана, сустрэў князь Міндоўг прыгажуню, у якую закахакаўся. Адсюль і пайшла назва - Любча. З тых часоў - сярэдзіны 13 стагоддзя - адлічваецца яе гісторыя. Валодалі Любчай літоўскія князі, у 1401 годзе тут пакінулі след крыжакі. Старадаўні замак пачаў будаваць у 1581 годзе Ян Кішка. Ён шмат разоў гарэў і разбураўся, пераходзіў ад аднаго гаспадара да другога. Час не пашкадаваў магутныя муры. У сярэдзіне 19 стагоддзя, паміж рэшткаў сівых вежаў, быў пабудаваны палац. Пасля вайны тут размясцілася сярэдняя школа, якую закончыў Іван Пячынскі - энтузіяст, які задумаў адрадзіць Любчанскі замак. У 2003 годзе быў заснаваны Фонд, да якога далучыліся валанцёры і арганізацыі, што займаюцца навуковымі даследваннямі і рэстаўрацыяй. Адноўлены дзве вежы і сцяна, якія іх злучае, а як шукалі астатнія муры расказвае Іван Пячынскі.

Да апошніх гаспадароў Любчанскага замка меў дачыненне Дзмітрый Набокаў. Яго сын Мікалай - стрыечны брат вядомага пісьменніка Уладзіміра Набокава, правёў дзяцінства ў Любчы.

"В воздухе пахнет весной. Не могу уснуть, только иногда кто–то всхлипывает, и доносятся слова странной печальной песни, поёт женщина... Надо мною — звёзды”,- так заканчвае Мікалай Набокаў першую частку мемуараў пра сваё любчанскае дзяцінства. Ён стаў эмігрантам і даволі пладавітым кампазітарам, супрацоўнічаў з Сяргеем Дзягілевым, удзельнічаў у яго “Рускіх сезонах”.

Не хацелася пакідаць высокі бераг Нёмана, замкавыя муры і лугавыя далягляды, але дарога да святынь кліча далей.

На шашы ля Ваўкавыска экспедыцыю сустракаюць дзяўчаты. Каравай прымае член-карэспандэнт Нацыянальнай Акадэмі навук, доктар філалогіі, прафесар Сцяпан Сцяпанавіч Лаўшук.

Першы прыпынак на ўскраіне Ваўкавыска ля храма святых Мяфодзія і Кірылы. Найперш пабачылі маладых, якія збіраліся вянчацца, усхваляваныя неспадзяванай сустрэчай, яны адтрымалі бласлаўленне Святога Агню.

Настаяцель айцец Аляксандр Юзва лічыць прыход - маладзёжным.

У Ваўкавыску Дабрадатны Агонь сустракалі ў кафедральным саборы, потым хрэсным ходам ішлі праз увесь горад да плошчы, дзе пачаўся мітынг.

Слухайце праграму “Святло душы” 14 снежня ў 7.30 і 20.30 на Першым нацыянальным канале Беларускага радыё. Паўтор у той жа дзень у 8.30 на канале “Культура”./ sobor.by/

(просмотров 2150)





Новости разделов:

СМИ о Церкви

12 АПРЕЛЯ 2024
30-я духоўна-асветніцкая экспедыцыя “Дарога да святынь” - у праграме "Святло душы" (аудио)
19 МАРТА 2024
Программа "Свет души" расскажет о выставке «Белорусская скульптура XVII–XVIII веков»
29 ФЕВРАЛЯ 2024
Программа «Свет души» о принесении в Беларусь частицы Пояса Пресвятой Богородицы
22 ФЕВРАЛЯ 2024
О славной истории Полоцкого кадетского училища - в программе «Свет души»
5 ФЕВРАЛЯ 2024
Слушайте выпуск программы «Свет души» о блаженной Валентине Минской
9 ДЕКАБРЯ 2023
О схиигуменье Фамарь (Марджановой) слушайте в программе «Свет души»
28 НОЯБРЯ 2023
Программа "Свет души" расскажет об опыте работы педагогов Величковичской средней школы Солигорского района
31 ОКТЯБРЯ 2023
О часовне-усыпальнице Римских-Корсаковых в селе Мыщено расскажет программа «Свет души»
10 ОКТЯБРЯ 2023
О духовном пути насельника Жировичского монастыря схиархимандрите Митрофане (Ильине) расскажет программа «Свет души»
26 ИЮЛЯ 2023
О протоиерее Евфстафии Недельском расскажет программа «Свет души»
2 ИЮЛЯ 2023
О проекте «Воины духа» расскажет программа «Свет души»
5 ИЮНЯ 2023
К дню памяти преподобной Евфросинии Полоцкой: неизвестные факты о покровительнице Беларуси
Новости (аудио)
Архив аудионовостей :

Rambler's Top100 Рейтинг@Mail.ru


© www.sobor.by 2004-2016.