BEL ENG DEU FRA



Іванава - сталіца Дня беларускага пісьменства - на шляху духоўна-асветніцкай экспедыцыі “Дарога да святыняў”

 
  
25 ОКТЯБРЯ 2018 (Четверг) 12:08:31
Гарадок Іванава, як каштоўнымі каралямі, акружаны святынямі. Царква ў Ляскавічах - помнік манументальнага драўлянага дойліцтва Палесся, пабудаваная ў 1643 годзе. Міхайлаўскі храм ў Адрыжыне адноўлены ў наш час. Шмат пацярпела там даўняя Успенская царва, у якой служыў Васіль Капычко. Імя святара, які дапамагаў партызанам, увайшло ў падручнікі гісторыі. Айцец Васіль узнагароджаны ордэнам “Айчыннай вайны” другой ступені, медалём “Партызану Вялікай Айчыннай вайны”.

Пра гісторыю Пакроўскага храма ў Іванаве гутарым з яго настаяцелем Уладзімірам Камковым.

Познім вечарам пераязджаем магутную водную артэрыю - Днепра-Бугскі канал. Побач - мяжа з Украінай. У гэтых маляўнічых мясцінах шмат куточкаў для аздараўлення. А мы яшчэ не выканалі свой дзённы план. Праз некалькі хвілін творчая сустрэча з працаўнікамі і насельнікамі Дамоў адпачынку.

Пад зорамі, на вольным паветры, выступаюць мае спадарожнікі - фотамастак і паэт Яўген Пясецкі, дудар Аляксандр Дунчык, народая артыстка Беларусі Марыя Захарэвіч. У начной цішыні спявае Алесь Камоцкі.

Шмат дажджоў і снягоў, летаў і зім праляцела, прашумела над Садамі Малітвы, пасаджанымі экспедыцыяй.

Раніцай мы закладалі такі сад ля іванаўскай школы.

Пасля ў Пакроўскім храме - ўрачыстае набажэнства, у звароце да вернікаў немагчыма не ўзгадаць ролю Царквы ў станаўленні айчыннай кніжнасці.

Свята беларускага пісьменства падыходзіла да канца, а ўдзельнікі экспедыцыі, падзяліўшыся на групы, раз'ехаліся па навакольных вёсках: хтосьці ў Моталь, ў Ляскавічы, а мы ў Яечкавічы.

Аграгарадок Яечкавічы мае даўнюю гісторыю. Настаўнікі мясцовай школы адшукалі дакументы, якія сведчаць, што ўпершыню вёска ўзгадваецца ў 1509 годзе. Яе назва пайшла ад тутэйшых забалочаных мясцін, дзе выводзілася шмат птушак. Непадалёку ў вёсцы Дубай існаваў манастыр, настаяцелем якога ў 17 стагоддзі быў змагар за правы праваслаўных Афанасій Брэсцкі. Таму храм у гонар святога пабудаваны ў Яечкавічах. Яго настаяцель Алег Іллюшын з выхаванцамі нядзельнай школы падрыхтаваў адметную сустрэчу.

Ёсць пры храме музей, дзе сабраны старыя іконы і кнігі з вясковых хат. Айцец Алег паказвае дзіўную святыню - крыж, які адкрыўся на расколатым альховым палене.

Тут цесныя сувязі паміж царквой, школай і Домам культуры, дзе адбылася сустрэча з месцічамі. Паэт Вадзім Спрынчан чытае вершаваную паэму бацькі Браніслава Спрынчана, які шмат разоў вандраваў з экспедыцыяй па Беларусі, а ў 1999 годзе тут, на Палессі.

Ужо ў Мінску з кіраўніком “Дарогі да святыняў” навуковым супрацоўнікам Нацыянальнай акадэміі навук Аляксандрам Лапата-Загорскім размаўлялі пра традыцыі экспедыцыі і яе будучае.

Слухайце праграму “Святло душы” 27 кастрычніка ў 7.30 і 20.20 на Першым нацыянальным канале Беларускага радыё (106,2 FM).

На фота - Пакроўскі храм у Іванаве, фота з сайта mk.by.

/ sobor.by/

(просмотров 2071)





Новости разделов:

СМИ о Церкви

12 АПРЕЛЯ 2024
30-я духоўна-асветніцкая экспедыцыя “Дарога да святынь” - у праграме "Святло душы" (аудио)
19 МАРТА 2024
Программа "Свет души" расскажет о выставке «Белорусская скульптура XVII–XVIII веков»
29 ФЕВРАЛЯ 2024
Программа «Свет души» о принесении в Беларусь частицы Пояса Пресвятой Богородицы
22 ФЕВРАЛЯ 2024
О славной истории Полоцкого кадетского училища - в программе «Свет души»
5 ФЕВРАЛЯ 2024
Слушайте выпуск программы «Свет души» о блаженной Валентине Минской
9 ДЕКАБРЯ 2023
О схиигуменье Фамарь (Марджановой) слушайте в программе «Свет души»
28 НОЯБРЯ 2023
Программа "Свет души" расскажет об опыте работы педагогов Величковичской средней школы Солигорского района
31 ОКТЯБРЯ 2023
О часовне-усыпальнице Римских-Корсаковых в селе Мыщено расскажет программа «Свет души»
10 ОКТЯБРЯ 2023
О духовном пути насельника Жировичского монастыря схиархимандрите Митрофане (Ильине) расскажет программа «Свет души»
26 ИЮЛЯ 2023
О протоиерее Евфстафии Недельском расскажет программа «Свет души»
2 ИЮЛЯ 2023
О проекте «Воины духа» расскажет программа «Свет души»
5 ИЮНЯ 2023
К дню памяти преподобной Евфросинии Полоцкой: неизвестные факты о покровительнице Беларуси
Новости (аудио)
Архив аудионовостей :

Rambler's Top100 Рейтинг@Mail.ru


© www.sobor.by 2004-2016.